| |||||
|
Запрашэнне да ўдзелу ў фестывалі ў фармаце PDF
ПАЛАЖЭННЕ аб фестывалі школьнай прэсы «Пунсовыя ветразі»
І. Заснавальнікі фестывалю
Заснавальнікам фестывалю з’яўляецца рэдакцыя часопіса «Народная асвета» пры падтрымцы зацікаўленых дзяржаўных і грамадскіх устаноў і арганізацый.
ІІ. Мэты і задачы фестывалю Фестываль праводзіцца з мэтай выяўлення ў сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях і пазашкольных установах Рэспублікі Беларсь творчых калектываў (школьных рэдакцый), якія ствараюць уласныя газеты і часопісы, а таксама таленавітых юнакоў і дзяўчат, схільных да прафесіянальнай журналісцкай дзейнасці. Задачамі фестывалю з’яўляюцца:
ІІІ. Арганізацыя фестывалю і тэрміны яго правядзення Фестываль праводзіцца ў студзені–снежні 2010 г. і прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх:
Удзельнікамі конкурсу могуць быць школьныя рэдкалегіі і творчыя калектывы, а таксама рэдкалегіі пазашкольных устаноў, якія выпускаюць свае друкаваныя або электронныя СМІ (газеты, часопісы, альманахі і інш.). Друкаваны варыянт газеты (часопіса) і яго электронная версія лічацца адным выданнем. Электронныя СМІ, прадстаўленыя на конкурс, павінны ўяўляць сабой асобнае самастойнае выданне і быць размешчаны ў інтэрнеце ў адкрытым доступе. Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 15 красавіка 2010 г. па трох намінацыях: – «Лепшая школьная газета»; – «Лепшы школьны часопіс»; – «Лепшы электронны сродак масавай інфармацыі». Для ўдзелу ў конкурсе рэдкалегіі (творчаму калектыву) неабходна да 15 красавіка 2010 г. даслаць на адрас рэдакцыі часопіса «Народная асвета» тры розныя нумары сваёй газеты (часопіса) або дыск з лакальнай версіяй электроннага СМІ, якія выйшлі ў 2009/10 навучальным годзе. Асобна дадаецца кароткая анатацыя, якая павінна ўтрымліваць інфармацыю пра заснавальніка, каардынатара праекта, склад рэдкалегіі, кантактны тэлефон, поўны паштовы і электронны адрасы. Конкурснае выданне павінна адлюстроўваць актуальныя палітычныя і грамадскія падзеі, найважнейшыя аспекты жыцця навучальнай ці выхаваўчай установы, дэманстраваць творчы патэнцыял стваральнікаў газеты (часопіса), адпавядаць заяўленаму тыпу выдання (па структуры, рубрыкацыі, графічным і дызайнерскім афармленні). У асобнай намінацыі будуць ацэньвацца газеты, часопісы ці асобныя публікацыі, якія адлюстроўваюць тэматыку бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей і падлеткаў. Прыкладная тэматыка
Фінал конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Мінску падчас Міжнароднай выстаўкі «Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі» (май 2010 г.). Аргкамітэт і журы прадугледжваюць узнагароды і каштоўныя падарункі для пераможцаў у кожнай намінацыі, а таксама шэраг узнагарод для ўдзельнікаў фестывалю за асобныя творчыя дасягненні.
V. Фінансаванне фестывалю Каштарыс выдаткаў складаецца з добраахвотных ахвяраванняў зацікаўленых асоб, устаноў і арганізацый. Асвятленне фестывалю і яго вынікаў адбываецца на старонках часопіса «Народная асвета», іншых педагагічных, грамадска-палітычных, дзіцячых і маладзёжных выданняў. |
Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны: +375-17-267-64-69; +375-17-267-33-97; факс: + 375-17-267-62-68 паштовы адрас: 220023, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вуліца А.Макаёнка, 12 электронны адрас: info@n-asveta.com (дадатковы адрас: n_asveta@tut.by) Апошняе абнаўленне 22.07.2010 © Установа «Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2009 |