| |||||
| Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, павінны быць надрукаваны ў двух экзэмплярах праз паўтара інтэрвалы (шрыфт Times New Roman, памер шрыфта 14 пт.) і мець электронную копію (на дыскеце, CD-дыску). Выкарыстанне зносак у тэксце не дапускаецца. Спасылкі на цытаваныя крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ: напр., [2, с. 34] (тут 2 – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, 34 – нумар старонкі). Спіс літаратуры павінен змяшчаць не больш як 10 крыніц. Схемы пажадана выконваць у рэдактары COREL; магчыма прадстаўленне схем, створаных у праграме WORD (усе элементы аб’яднаны ў адзін аб’ект, шырыня схемы 80 або 170 мм ). Табліцы павінны быць выкананы ў праграме WORD (шырыня табліцы 80 або 170 мм ). Фатаграфіі, а таксама іншы ілюстрацыйны матэрыял прадстаўляюцца ў фармаце JPEG або TIFF з разрашэннем не менш як 300 dpi. Асобна ўказваюцца звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку; хатні адрас (з указаннем індэкса); месца асноўнай працы і пасада; пашпартныя даныя (серыя, нумар, калі і кім выдадзены, асабісты нумар); нумар карткі сацыяльнага страхавання; фотаздымак памерам не менш як 4х6 см або аналагічны электронны варыянт. Да артыкулаў, якія змяшчаюць матэрыялы дысертацыйных даследаванняў, у адпаведнасці з “Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі” (зацв. Пастановай прэзідыума Дзяржаўнаага вышэйшага атэстацыйнага камітэту Рэспублікі Беларусь 24.12.1997 № 178 (у рэд. пастановы ВАК РБ 15.08.2007 г. № 4) дадаткова прад’яўляюцца наступныя патрабаванні: - аб’ём не менш як 0,35 аўтарскага аркуша, або 14 тысяч друкаваных знакаў (уключаючы прабелы паміж словамі, знакі прыпынку, лічбы і інш.), што складае 8–10 старонак тэксту (14 пт., праз 1,5 інтэрвалы); - наяўнасць анатацыі (100–150 слоў, размяшчаецца перад артыкулам, павінна адлюстроўваць яго змест і быць прыдатнай для публікацыі асобна ад артыкула); - наяўнасць дзвюх рэцэнзій, завераных па месцы працы рэцэнзентаў.
Рукапісы, дасланыя ў рэдакцыю, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы ў парадку абмеркавання, не падзяляючы пункту погляду аўтара. |
Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны: +375-17-267-64-69; +375-17-267-33-97; факс: + 375-17-267-62-68 паштовы адрас: 220023, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вуліца А.Макаёнка, 12 электронны адрас: info@n-asveta.com (дадатковы адрас: n_asveta@tut.by) Апошняе абнаўленне 05.02.2010 © Установа «Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2009 |