Паважаныя сябры! Рады вітаць Вас на нашым сайце. Тут вы можаце:

– знайсці актуальныя публікацыі, што былі надрукаваны ў часопісе, а таксама матэрыялы, што не ўвайшлі ў часопіс
(дадаткі, фотаздымкі, водгукі чытачоў),

– азнаёміцца са зместам часопіса за апошнія гады (па нумарах і па рубрыках),

– даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены "Народнай асветай" і якія плануюцца ў бліжэйшы час,

– атрымаць поўную інфармацыю пра майстар-класы ад "Народнай асветы",хостинг сайтов в Беларуси

– пазнаёміцца з нашымі сябрамі, партнёрамі і тымі, хто рыхтуе часопіс да друку,

– атрымаць кансультацыю па правілах афармлення матэрыялаў, прызначаных для публікацыі ў часопісе.

Галоўная Гісторыя Аналітыка Дадаткі Праекты Фоталетапіс Змест Рэдкалегія «Адно акно»

Цяпер мы даступны таксама
па ICQ 446683030. Таксама вы можаце задаць свае пытанні ў on-line рэжыме праз сетку SKYPE – імя n-asveta

Увага! Актуальная публікацыя

№7 2010 г.

 

Педагагічная асамблея "Народнай асветы"

Пасяджэнне 6: Фарміраванне здаровага ладу жыцця

 

старонкі 33–54

 

Куприянчик Т. В. Коммуникативная компетентность будущего учителя

старонкі 7–11

 

Круглый стол
«Наука, обогащенная практикой,
и практика, подкрепленная наукой:
миссия выполнима» с участием представителей педагогической общественности Республики Беларусь

 

Навіны ад «Народнай асветы»

Чытайце ў наступным нумары:

Да новага навучальнага года: парады, рэкамендацыі, эфектыўны вопыт

 

Навіны сайта:

 

 
 

 

 

 

clock for blog free скачать часы для сайта

Правілы афармлення артыкулаў, якія прадстаўляюцца ў часопіс «Народная асвета» чытайце ТУТ>>>

У 2010 г. часопіс «Народная асвета» працягвае папаўняць матэрыяламі рубрыку-праект «Люстэрка прафесійнай адукацыі». Праект накіраваны на інфармацыйную падтрымку Дзяржаўнай праграмы развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Партнёр праекта – Віцебскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі.

Асноўныя тэмы праекта:

    – новы змест прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

    – сучасныя сродкі навучання (вучэбна-метадычныя комплексы);

    – метадычнае забеспячэнне зместу адукацыі ва ўстановах ПТА;

    – якасць падрыхтоўкі рабочых кадраў і бесперапынная

    – прафесійная адукацыя.

 З планам рэалізацыі праекта «Люстэрка прафесійнай адукацыі» можна пазнаёміцца ТУТ>>>

 

 

      

Шаноўныя калегі!

Галоўны рэдактар

Ала Васільеўна Маслава

ХХІ стагоддзе прапануе педагогу вялікі арсенал сродкаў навучання і самаадукацыі – кнігі новага пакалення і электронныя падручнікі, тэставыя зборнікі і рабочыя сшыткі, інтэрнет-матэрыялы і навукова-метадычныя комплексы. Як не згубіцца ў гэтым моры-акіяне інфармацыі? Што выбраць у якасці дакладнага навігатара і чуйнага барометра, каб адчуваць сябе эфектыўным і канкурэнтаздольным спецыялістам у ХХІ стагоддзі, якое па праву завецца стагоддзем ідэй, ведаў і высокага прафесіяналізму?

Сучасная тэорыя адукацыі дарослых дае канкрэтны адказ на выклікі часу: інструмент развіцця прафесійнай культуры павінен быць дзейсным і прыдатным для прымянення ў штодзённай рэальнай сітуацыі. На наш погляд, менавіта часопіс пераўтвараецца сёння ў тую іннавацыйную пляцоўку, дзе аператыўна, комплексна і сістэмна фарміруюцца методыка роздуму і методыка дзеяння, шліфуюцца новыя сродкі і магчымасці для канструявання ўласнай педагагічнай філасофіі і цэласнага, а не фрагментарнага педагагічнага мыслення.

Як сёння будуецца новы фармат прафесійных зносін «Народнай асветы» з яе чытачамі?

  • Рубрыкі часопіса – гэта доўгатэрміновыя творчыя праекты і дыстанцыйныя навучальныя курсы, якія структурыраваны такім чынам, каб у выглядзе гатовага модуля маглі лёгка ўключацца ў навучальны і выхаваўчы працэс, у дзейнасць метадычнай службы і адміністрацыйнага блока.

  • Электронныя варыянты тэм, рубрык, праектаў – гэта той дадатковы рэсурс, які наш пастаянны чытач мае магчымасць атрымаць бясплатна ў асабістае карыстанне. Азнаёмцеся з тэматыкай, калегі, у нашых рэдакцыйных каментарыях на старонках 9, 37, 75, 85 сённяшняга нумара і падавайце, калі ласка, вашу заяўку!

  • Сайт «Народнай асветы» – наш спадарожнік і навігатар у сусветнай павуціне – гэта яшчэ адзін інструмент далучэння да тых матэрыялаў часопіса, якія носяць максімальна практычны і актуальны характар. Звяртайцеся на сайт www.n-asveta.com!

  • Майстар-класы лепшых аўтараў чсопіса – гэта наш гонар і ваша унікальная магчымасць запрасіць майстра да сябе ў школу ці рэгіён, каб з першых рук атрымаць новыя педагагічныя веды на такіх своеасаблівых курсах хуткага рэагавання, стаць слухачом лятучага педагагічнага універсітэта. Далучайцеся да нашай грамадскай ініцыятывы!

  • Семінары і круглыя столы «Інфармацыйная культура педагога» – гэта наш уклад у фарміраванне прафесійнай культуры і кампетэнтнасці спецыялістаў адукацыйнай сферы. Як падрыхтаваць артыкул для педагагічных СМІ? Як правільна абагульніць уласны вопыт і вопыт работы навучальнай установы? Дзе знайсці і як выкарыстаць узоры якаснай педагагічнай практыкі? Давайце сустракацца і разам шукаць адказы на пытанні!

  • Фестываль «Пунсовыя ветразі» – гэта наш творчы праект і агульнае свята з тымі апантанымі педагогамі і таленавітымі вучнямі, што імкнуцца на самым сучасным узроўні ствараць лакальныя дзіцячыя СМІ. На Міжнароднай выстаўцы «СМІ ў Бларусі» ў маі 2010 г. мы сустрэнемся ўжо сёмы раз. Шукайце патрэбную інфармацыю ў часопісе (№12, 2009 г.) і на нашым сайце, станавіцеся пад пунсовыя ветразі!

Якія тэмы і праекты прапануе «Народная асвета» на сваіх старонках у новым годзе?

Канкурэнтаздольнасць навучальнай установы, маніторынг адукацыйнага працэсу.

  •  Дадатковыя адукацыйныя паслугі ў школе.

  •  Рэйтынг настаўніка, аналіз дзейнасці педагога.

  •  Падрыхтоўка да алімпіяд, работа з адоранымі дзецьмі.

  •  Педсавет: падрыхтоўка, арганізацыя, рэфлексія.

  •  Бацькоўскі сход: рэкамендацыі, гутаркі, сямейныя святы.

А яшчэ нашы калегі са школ, гімназій, ліцэяў Магілёва, Быхава, Ляхавіч, Насовіч, Гродна, Віцебска, Барысава і іншых цудоўных мясцін Беларусі разам з рэдактарскім корпусам будуць весці летапіс беларускай адукацыі ХХІ стагоддзя ў праекце «Энцыклапедыя «Школы Беларусі». Школы-маякі і настаўнікі – зоркі педагагічнага Алімпа – свецяць нам ярчэй сапраўдных зорак і не даюць збіцца з магістральнага шляху.

Як пішуць нашы сябры і калегі з Заастравецкай СШ Клецкага раёна, часопіс і яго чытачы – гэта сазлучаныя сасуды: ад узаемнага прафесійнага кантактавання інтэлектуальны ўзровень людзей узнімаецца да вяршынь творчасці і поспеху. Яны параўноўваюць майстроў педагагічнай і рэдактарскай справы з сонечнымі батарэямі, якія працуюць непасрэдна ад сонца.

Сябруйце ў новым, 2010 годзе – Годзе якасці – з «Народнай асветай», і вы заўсёды будзеце на вяршыні педагагічнай навукі і практыкі!

 


Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны:  +375-17-267-64-69;  +375-17-267-33-97; факс: + 375-17-267-62-68

паштовы адрас: 220023, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вуліца А.Макаёнка, 12

электронны адрас:   info@n-asveta.com (дадатковы адрас: n_asveta@tut.by)

Апошняе абнаўленне 22.07.2010

© Установа «Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2009